.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Багдан Мышэнка (нар. 29 снежня 1994, Гэраныміўка, Чаркаская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Львоў».
У ДЮФЛ гуляў у складзе палтаўскай каманды «Моладзь». У 2012 годзе падпісаў кантракт з данецкім «Металургам», за які паспеў згуляць 9 матчаў у чэмпіянаце Украіны (з іх сем разоў выхадзіў на замену). Дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе 3 жніўня 2014 года ў гульні супраць львоўскіх «Карпат» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Пасля завяршэння сезона 2014/15 гадоў Мышэнка ўпершыню быў выкліканы ў склад моладзевай зборнай Украіны, дзе ў першым жа матчы атрымаў пашкоджанне нагі, з-за якога быў вымушаны прапусціць да 1,5 месяцаў[3]. У ліпені 2015 года было абвешчана аб расфарміраванні данецкага «Металурга», такім чынам траўмаваны ігрок застаўся без клуба.
У статусе свабоднага агента праходзіў прагляд у харкаўскім «Металісце»[4]. У канцы жніўня 2015 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі»[5], які пакінуў у студзені 2016 года[6]. У ліпені 2016 года перайшоў у чарнігаўскую «Дзясну»[7].
У лютым 2017 года стаў іграком тбіліскага «Дынама», з якім стаў выйграў срэбраныя медалі чэмпіянату Грузіі. У лютым 2018 года далучыўся да складу беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[8]. Замацаваўся ў аснове беларускай каманды, быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне па меркаванні тарпедаўскіх заўзятараў. У сезоне 2019 з 7 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.
У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[9] і ў хуткім часе падпісаў пагадненне з «Александрыяй»[10]. Спачатку часцей з’яўляўся ў стартавым складзе, пазней стаў звычайна выхадзіць на замену. У ліпені 2021 года кантракт з «Александрыяй» быў разарваны.
У жніўні 2021 года зноў апынуўся ў Беларусі, стаўшы іграком «Гомеля»[11]. у гомельскай камандзе пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Гомель» па заканчэнні кантракта, падпісаў пагадненне са «Львовам»[12].
У чэрвені 2015 года быў выкліканы галоўным трэнерам моладзевай зборнай Украіны Сяргеем Кавальцом для ўдзелу ў Мемарыяле Лабаноўскага[13]. На гэтым турніры «жоўта-сінія» занялі другое месца, а Мышэнка прыняў удзел у першым матчы супраць Малдовы (5:0). Паўабаронца з’явіўся на полі на 54-й хвіліне замест Алега Данчанкі, на 59-й забіў гол, а ўжо на 60-й быў заменены на Дзмітрыя Хлёбаса з-за сур’ёзнай траўмы[3].