wd wp Пошук:

БРМ-1К

Баява́я разве́двальная машы́на БРМ-1К — браніраваная самаходная машына на гусенічным хаду, прызначаная для разведкі на поле боя.

Гісторыя

Баявая разведвальная машына БРМ-1К была распрацавана на базе БМП-1 у КБ Чэлябінскага трактарнага завода на пачатку 1970-х гадоў. Прызначалася для вядзення інструментальнай разведкі ў інтарэсах сухапутных войскаў і стваралася ў якасці замены ў разведпадраздзяленнях лёгкага плаваючага танка ПТ-76. БМП-1 была абраная ў якасці базавай невыпадкова, так як яна была здольная пераадольваць водныя перашкоды ўплаў, а акрамя таго, за кошт уніфікацыі вузлоў і дэталяў аблягчаўся працэс прыняцця машыны на ўзбраенне, зніжаўся яе кошт. БРМ-1К была прынятая на ўзбраенне ў 1972 годзе і серыйна выраблялася на КМЗ з 1973 года.

Апісанне канструкцыі

Агульная кампаноўка машыны паўтарае сабой БМП-1: МТА ў пярэдняй часткі зварнога бронякорпуса, а баявое — у сярэдзіне і карме. Вялікая двухмесная вежа кругавога кручэння ссунутая бліжэй да кармавой частцы машыны. Гэтак жа да знешніх адрозненняў ад БМП 1 можна аднесці размяшчэнне бервяна «самавыратаўніка» па правым борце, наяўнасць штангі антэны на заднім борце, іншае (3 у шэраг з двух бакоў вежы) размяшчэнне апаратуры задымлення.

Экіпаж

Умяшчальнасць машыны 6 чалавек, у экіпаж уваходзяць 6 чалавек: камандзір машыны (ён жа старшы аператар), наводчык-аператар, 2 радыётэлеграфіста і механік-кіроўца.

Абсталяванне

У свабоднай прасторы між вежай і дэсантнымі люкамі размешчаны прыналежнасці для вядзення інжынернай, хімічнай, біялагічнай, радыяцыйнай разведкі. Абсталяванне БРМ-1К дазваляе экіпажу вырашаць наступныя задачы:

Для арыентавання і вядзення разведкі машына абсталявана наступнай спецыяльнай апаратурай — навігацыйнай апаратурай ТНА-3, лазерным далямерам, радыёлакацыйнай станцыяй, прыёмнікам-пеленгатарам, мінашукальнікам, прыборам хімічнай разведкі, двума радыёстанцыямі для блізкай і далёкай сувязі. Для далёкай сувязі маецца камплект для разгортвання стацыянарнай антэны тыпу «дыполь».

Узбраенне

На ўзбраенні

Дзе можна ўбачыць

Зноскі

  1. The Military Balance 2016. — P. 190
  2. The Military Balance 2016. — P. 178
  3. The Military Balance 2016. — P. 179
  4. The Military Balance 2016. — P. 179
  5. The Military Balance 2016. — P. 182
  6. The Military Balance 2016. — P. 184
  7. The Military Balance 2016. — P. 185
  8. The Military Balance 2016. — P. 190
  9. The Military Balance 2016. — P. 203
  10. The Military Balance 2016. — P. 208
  11. The Military Balance 2016. — P. 205

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Танкі паводле алфавіта