Stadler 85600M Чыжык — трамвай вытворчасці завода Stadler Minsk. Распрацаваны на аснове трамвая БКМ-Stadler 853 Мяцеліца. У трамвая падоўжана сярэдняя секцыя. Таксама мае мадыфікацыю Stadler 85601M, якая мае шырыню каляіны 1435 мм.
Станам на студзень 2022 года пабудавана 23 трамваі мадэлі B85600M для Санкт-Пецярбурга (Расія) і 12 трамваеў B85601M для Качабамбы (Балівія)[1].
Пасажырскія дзверы знаходзяцца з двух бакоў рухомага складу, што дае магчымасць забяспечваць пасадку / высадку пасажыраў у гарадах як з правабаковым, так і з левабаковым рухам. Салон абсталяваны сістэмай клімат-кантролю.
Падлога салона нізкаўзроўневая, што дазваляе лягчэй ажыццяўляць пасадку асобам з абмежаванымі магчымасцямі і пасажырам з дзіцячымі вазкамі.
Гэты артыкул занадта кароткі. Калі ласка, дапоўніце яго яшчэ хоць бы некалькімі сказамі і прыбярыце гэта паведамленне. Калі артыкул застанецца недапісаным, ён можа быць выстаўлены да выдалення. Для ўказання на працяг працы над артыкулам выкарыстоўвайце шаблон \{\{subst:L\}\}. |