wd wp Пошук:

БКМ-42003

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вітаўт (значэнні). БКМ-42003 Вітаўт — нізкападлогавы тралейбус вытворчасці Белкамунмаш. Адносіцца да чацвёртага пакалення тралейбусаў, распрацаваных заводам.

Мадыфікацыі

БКМ-42003А Вітаўт — Быў упершыню прадстаўлены ў жніўні 2007 года.

Пабудаваны ў дзесяці асобніках: шэсць машын працуе ў Мінску, дзве ў Калумбіі і дзве ў Расіі — Каўрове і Калінінградзе[1].

Тралейбус мае 35 месцаў для сядзення, з іх 29 стацыянарныя і 6 па правым борце адкідныя. Гэта зроблена каб павялічыць ёмістасць машыны ў гадзіну-пік. Усяго салон можа змясціць 115 пасажыраў.

Габарыты тралейбуса адпавядаюць прынятым стандартам: даўжыня — 11,79 метра, шырыня — 2,5, вышыня — 2,86 метра. Кузаў выраблены з кампазітных матэрыялаў. Машына абсталяваная электрычным высоўным пандусам і сістэмай «прысядання» да ўзроўню тратуара. Салон абсталяваны сістэмай клімат-кантролю, таму фортачак ў вокнах няма.

Дзякуючы распрацаваным на НВА «Энергія» кандэнсатарным батарэям, тралейбус можа праехаць не менш за 5 км з поўным салонам без кантакту з правадамі. Гэта дасць магчымасць у выпадку неабходнасці аб’язджаць дарожныя заторы ці іншыя перашкоды.

БКМ-А420 Vitovt Hybrid — У 2012 годзе Белкамунмашам сумесна з расійскім электратэхнічным канцэрнам «РУСЭЛПРАМ» на базе тралейбуса БКМ-42003А быў распрацаваны гібрыдны аўтобус — Vitovt Hybrid A420[1]. Яго кузаў некалькі адрозніваецца дызайнам, а таксама падоўжанай на 300 мм задняй часткай.

Гібрыдная ўстаноўка ўключае дызельны рухавік Cummins ISB 6,7 E 5350H (Еўра-5, магутнасць 170 кВт), агрэгатаваны з электрагенератарам, батарэю супер-кандэнсатараў Maxwell агульнай ёмістасцю 63 Фарада і цягавы асінхронны электраматор магутнасцю 120 кВт.

Пасажыраўмяшчальнасць аўтобуса складае 85 чалавек, у тым ліку 29 месцаў для сядзення. Падрыхтаваная маса А420 дасягае 12200 кг, а яго поўная маса не перавышае 18 тон. Максімальная хуткасць гібрыднага аўтобуса — 90 км/г.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Міжнародны спецыялізаваны часопіс «Коммерческий транспорт» № 4 (96) чэрвень-ліпень 2012, ст.55(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Тралейбусы
Катэгорыя·Белкамунмаш
Катэгорыя·Тралейбусы паводле алфавіта