wd wp Пошук:

А потым мы танцавалі

«А по́тым мы танцава́лі» (груз. და ჩვენ ვიცეკვეთ) — шведска-грузінска-французскі мастацкі фільм рэжысёра Левана Акіна, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[2].

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[3].

Сюжэт

Мераб з дзяцінства трэніруецца ў Нацыянальным грузінскім ансамблі разам са сваёй партнёркай па танцах Мэры. Яго свет раптам перакульваецца, калі ў ансамблі з’яўляецца харызматычны і бесклапотны Іраклій і становіцца яго самым моцным супернікам і аб’ектам захаплення. Мераб разумее, што прагне вырвацца са свайго кансерватыўнага асяродку і рызыкнуць усім[3].

Акцёрскі склад

Зноскі

  1. 1 2 https://web.archive.org/web/20200318123013/https://www.eufa.org/en/news/2016/20190924_Five_Films_Nominated.php Праверана 18 сакавіка 2020.
  2. And Then We Danced — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 снежня 2019.
  3. 1 2 А потым мы танцавалі (бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 6 снежня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Фільмы Францыі
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Левана Акіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Швецыі
Катэгорыя·Фільмы 2019 года
Катэгорыя·Фільмы Грузіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)