wd wp Пошук:

Аўтапартрэт Леанарда

Аўтапартрэт Леанарда — аўтапартрэт, які прыпісваецца Леанарда да Вінчы. Знаходзіцца ў Каралеўскай бібліятэцы ў Турыне. Лічыцца, што мастак намаляваў яго ў 60-гадовым узросце.

Апісанне

Партрэт напісаны сангінай на паперы і адлюстроўвае галаву пажылога мужчыны ў трохчацвяртным павароце ў правы бок. Выкананы тонкімі лініямі, штрыхоўка ідзе злева направа, па звычцы Леанарда. Папера мае трохі карычняватае адценне ад соляў жалеза, назапашаных з часам з-за вільготнасці. Цяпер не экспануецца па прычыне далікатнасці.

Атрыбуцыя

Нягледзячы на вядомасць, вакол працы ўсё яшчэ ходзяць спрэчкі. Ідэнтыфікацыя партрэта была зроблена ў XIX стагоддзі на аснове падабенства малюнка з выявай Леанарда ў выяве Платона на фрэсцы Рафаэля «Афінская школа» і высокай стылявой якасці працы. Аднак мастацтвазнавец Франк Цёльнер лічыць аўтапартрэт падробкай ці ў лепшым выпадку копіяй, паколькі, па некаторых даных, пры рэнтгенаўскай здымцы пад выявай старца знайшлі жывапіс XVIII стагоддзя[1].

Зноскі

  1. Цёльнер Ф. Леонардо да Винчи = Leonardo da Vinci / Пер. В. Большакова. — М.: Taschen, Арт-Родник, 2008. — (Назад к истокам видения). — ISBN 978-5-88896-143-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтапартрэты
Катэгорыя·Карціны XVI стагоддзя
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны 1512 года
Катэгорыя·Леанарда да Вінчы