wd wp Пошук:

Аўсянка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аўсянка (значэнні).

Аўся́нка, вярхоўка (Leucaspius delineatus) — від рыб сямейства карпавых з роду Leucaspius.

Апісанне

Дасягае даўжыні 8—9 см, часцей 6 см. Цела умерана доўгае, сціснутае з бакоў. Жыве да 5 гадоў. Палавая спеласць надыходзіць на другім годзе жыцця. Нераст парцыённы, пачынаецца ў 2-й палове мая — чэрвені. Трымаецца чародкамі. Днём плавае ля паверхні, сілкуючыся паветранымі насякомымі, ноччу апускаецца на глыбіню і сілкуецца зоапланктонам. Таксама корміцца ікрой рыб.

Распаўсюджанне

Жыве ў рэках Еўропы: басейны Рэйна, Дуная, Дняпра, Прыпяці, Волгі, Заходняй Дзвіны, Нёмана і іншых. Ёсць у некаторых азёрах басейнаў Анегі і Паўночнай Дзвіны, у рэках Паўночнага Каўказа. Шматлікі від. З-за сваіх малых памераў аўсянка ніякай прамысловай каштоўнасці не ўяўляе, пры гэтым з’яўляецца кармавой базай для многіх драпежных відаў рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Монатыпічныя роды рыб
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Карпавыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1843 годзе
Катэгорыя·Рыбы Еўропы