wd wp Пошук:

Аўкштадварыс

Аўкшта́дварыс[1] (літ.: Aukštadvaris, традыцыйная беларуская назва — Высокі Двор) — мястэчка ў Тракайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Аўкштадварыскай сянюніі. Размешчана на рацэ Вяркне, за 30 км на захад ад Тракая. Насельніцтва на 2001 год — 977 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Высокі Двор датуецца 1518 годам. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

9 жніўня 1569 года Высокі Двор атрымаў статус мястэчка. У 1628 годзе тут заснавалі кляштар дамініканцаў.

Пад уладай Расійскай імперыі

Кляштар дамініканцаў да (налева) і пасля (направа) маскоўскай перабудове

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Высокі Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1832 годзе расійскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканцаў, а касцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі пад царкву Урадавага сінода Расійскай імперыі. Каля 1895 года ў мястэчку было 28 будынкаў.

У 1907—1913 гадах у Высокім Двары паводле праекту архітэктара Антонія Філіповіча-Дубовіка збудавалі новы касцёл.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Высокі Двор апынуўся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

Славутасці

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Krzywicki J. Wysoki Dwor (4) // Słownik geograficzny… T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 129.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Тракайскага раёна
Катэгорыя·Аўкштадварыская сянюнія
Катэгорыя·Мястэчкі Літвы