wd wp Пошук:

Аўгуст Маціяс Хаген

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хаген, значэнні.

Аўгуст Маціяс Хаген (ням.: August Mattias Hagen; 12 лютага (23 лютага) 1794, Вендэн — 20 лістапада (2 снежня) 1878, Дзерпта) — адзін з яркіх прадстаўнікоў нямецкай рамантычнай школы пейзажыстаў XIX стагоддзя, які жыў у Ліфляндыі, бацька мастачкі Джуліі Хаген-Шварц(руск.) бел., цесць астранома Людвіга Эдуардавіча Шварца(руск.) бел. і прафесара Бернгарда Аўгуставіча фон Кербера(руск.) бел., дзед віцэ-адмірала Людвіга Бернгардавіча фон Кербера(руск.) бел., прадзед авіяканструктараў Віктара Львовіча Корвін-Кербера(руск.) бел., Леаніда Львовіча Кербера(руск.) бел. і Барыса Львовіча Кербера(руск.) бел..

Біяграфія

А. М. Хаген ў юныя гады. Партрэт пэндзля настаўніка К. Зенф

Нарадзіўся ў сям’і дробнага арандатара-мукамола Эрнста Андрэаса Хагена і Хрысціны Дароты Буш. Ранняе дзяцінства будучага мастака прайшло на млыне бацькі. З 6-ці гадоў пачаў навучацца плотніцкаму майстэрству. У 1802 годзе ў васьмігадовым узросце быў аддадзены ў прыватную закрытую школу ў Вендэн, дзе ўпершыню выявіў схільнасць да малявання. Там жа, у школе, падчас эпідэміі, якая забрала жыцці некалькіх яго таварышаў, цяжка захварэў, але здолеў паправіцца, праўда, з аслабленнем зроку. Апошняя акалічнасць запатрабавала працяглага лячэння і адбілася на далейшай творчасці. Сітуацыя пагоршылася тым, што аднойчы па памылцы Хаген закапаў сабе ў левае вока раствор азотнай кіслаты. Пасля апёку рагавіцы засталося бяльмо, якое з гадамі толькі павялічвалася.

У канцы 1809 года бацька, пераканаўшыся, што сын не без таленту, вырашыў аддаць яго вучыцца мастацкаму рамяству. Па рэкамендацыі барона Будберга фон Кегельна, у адным з маёнткаў якога ўсе гэтыя гады працягвала жыць сям’я Хагенаў, падлетак у чэрвені 1810 года быў прыняты чаляднікам і вучнем у малярную майстэрню Оберга ў Дэрпце. Як высветлілася вельмі хутка, гаспадар не збіраўся вучыць яго, а толькі выкарыстаў у якасці бясплатнай працоўнай сілы. Не паведаміўшы нічога бацьку, Хаген сышоў з майстэрні і некаторы час перабіваўся выпадковымі заробкамі. Толькі ў студзені 1811 г. бацька даведаўся аб праблемах сына і здолеў аддаць яго ў Рысавальную школу пры Дерпцкім універсітэце. Кіраваў школай і выкладаў у ёй жывапіс і графіку адзін з першых нацыянальных эстонскіх мастакоў, прадстаўнік Дрэздэнскай школы жывапісу — Карл Аўгуст Зенф(руск.) бел. (Karl August Senff)[5][6][7]. Вельмі хутка Хаген стаў адным з найбольш выдатных яго вучняў. Сам жа Хаген пасля лічыў гады вучобы ў Зенфа самымі шчаслівымі гадамі свайго жыцця.

Пачатак вайны з Напалеонам прымусіў перапыніць заняткі ў Мастацкай школе. Хаген нават збіраўся запісацца ў апалчэнне, але калі французскі корпус ўступіў у Лівонію і падышоў да Рыгі, бацька тэрмінова выклікаў сына да сябе. У маёнтку барона Будберга фон Кегельна чакалі магчымага з’яўлення французаў, але акрамя кароткачасовых набегаў нічога страшнага не адбылося. У пачатку вясны 1813 года Хаген атрымаў ліст ад свайго настаўніка Зенфа з запрашэннем працягнуць заняткі і ў маі вярнуўся ў Дэрпт.

А. М. Хаген. Вадаспад пад Зальцбургам. 1851 г.
А. М. Хаген. Прагулка ў Пасау. 1820 г.

У 1820 годзе 26-гадовы Хаген па парадзе свайго настаўніка вырашыў адправіцца ў падарожжа па Еўропе. Падрабязнасці свайго чатырохгадовага вандравання Хаген падрабязна запісаў у сваіх дзённіках, якія і цяпер захоўваюцца ў сям’і нашчадкаў яго старэйшай дачкі. Увесь шлях з Травемюндэ(руск.) бел., куды ён прыбыў на параходзе, да Італіі і назад ён прайшоў пешшу. Спыняючыся ў гарадах, ён часам рабіў вялікія перапынкі, наведваў мастацкія галерэі, знаёмячыся з вядомымі майстрамі жывапісцамі. Так, у Дрэздэне яму ўдалося звесці знаёмства з дацкім мастаком і скульптарам Бертэлем Торвальдсэнам(руск.) бел. і вядомым нямецкім паэтам, драматургам і перакладчыкам Іаганам Людвігам Цікам(руск.) бел.. Ён распрацаваў уласны прыём для такіх знаёмстваў. Спачатку наведваў мастацкія крамы, дзе пазнаваў адрасы аўтараў спадабащшыхся яму карцін. Затым ішоў да іх знаёміцца, і хоць не заўсёды сустракаў сардэчны прыём, але калі шанцавала, Хаген ужо не адставаў ад сваёй «ахвяры», літаральна прымушаючы мастакоў дзяліцца сакрэтамі свайго майстэрства.

За гады падарожжаў Хаген зрабіў велізарную колькасць замалёвак і эскізаў. Асабліва яго ўразілі Швейцарскія Альпы, у якія ён улюбіўся раз і назаўжды. Тэма гор у яго творчасці стала ледзь не галоўнай. У Пасау Хаген сустрэў сваё каханне, дзяўчыну, з якой у рэшце рэшт і вярнуўся ў родны Дэрпт.

Далей ішлі ледзь ці не самыя плённыя гады яго творчасці. Ён шмат ездзіў па Прыбалтыцы, Фінляндыі, пабываў на Каўказе, дзе ніколі не расставаўся з мальбертам. Запал да жывапісу атрымала ў спадчыну старэйшая дачка Хагена — Джулія, і ён з асаблівай стараннасцю займаўся яе навучаннем.

У 1837 г. адбылася выстава Хагена ў Пецярбургу, пасля якой Імператарская Акадэмія мастацтваў прысвоіла яму ганаровае званне «вольнага мастака». У Санкт-Пецярбургу Хаген пазнаёміўся з паэтам Васілём Жукоўскім, які высока цаніў яго творчасць, і дзякуючы якому, многія пейзажы Хагена сталі набываць у свае прыватныя калекцыі сталічныя арыстакраты.

А. М. Хаген. Туман у высокіх гор. 1820 г.

У 1838 г., пасля смерці свайго настаўніка Зенффа, Хаген ўзначаліў Мастацкую школу пры Дэрптскім універсітэце. Яго вучнямі былі ушанаваныя сёння ў Эстоніі мастакі — Фрыдрых Сігізмунд Стэрн, Вальдэмар Фрыдрых Кругер, Герман Эдуард Гартман. Паступова праблемы са зрокам, якія пераследвалі Хагена з юных гадоў, дасягнулі такой ступені, што сталі сур’ёзна перашкаджаць яго творчасці. Аслепнуўшы на адно з вачэй, у 1851 г. Хаген быў вымушаны пакінуць школу малявання. Ён яшчэ паспрабаваў вярнуць сабе зрок, калі скарыстаўшыся выпадкам, адправіўся з дачкой на тры гады ў Італію, дзе юная Джулія ўдасканальвалася ў жывапісу, але ўсё было дарэмна. Па дасягненні 60-ці гадоў Хаген канчаткова пакінуў прафесію.

Яшчэ поўны сіл ён знайшоў у сабе мужнасць, каб навучыцца новаму рамяству. Рэшткі зроку дазволілі яму стаць фатографам, прычым сапраўдным прафесіяналам у сваёй справе. У Дэрпте ён хутка набыў рэпутацыю аднаго з лепшых майстроў, а яго невялікі салон стаў ці ледзь не самым папулярным. У архіве Тартускага ўніверсітэта і сёння захоўваецца нямала здымкаў, зробленых старым мастаком.

Памёр Аўгуст Маціяс Хаген ў Дерпте ў 1878 годзе ва ўзросце 84 гадоў і быў пахаваны на старых гарадскіх могілках Vana-Jaani (Вана-Яані).

Пасля смерці мастака аказалася, што большасць яго прац знаходзіцца ў прыватных калекцыях па ўсёй Еўропе. Некалькі карцін захоўваюцца ў музеях Эстоніі. Два пейзажы Хагена: «Горы»[8] і «Марскі заліў»[9] можна ўбачыць у зале Германскага мастацтва Дзяржаўнага Эрмітажа.

Сям’я

Зноскі

  1. 1 2 August Matthias Hagen
  2. RKDartists Праверана 13 мая 2020.
  3. Aug. Matth. ? Hagen // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. August Matthias Hagen // BBLD - Baltisches biografisches Lexikon digital — 2012. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Карл Август Зенфф
  6. Карл Август Зенфф
  7. Карл Август Зенфф Архівавана 19 жніўня 2014.
  8. Горы
  9. Морской залив

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1878 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Памерлі 14 снежня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1794 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Тарту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валкаўскім краі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу