Ашот I (? — 890) — армянскі цар (885—890), заснавальнік дынастыі Багратыдаў. Узначаліў барацьбу за незалежнасць і аб’яднанне Арменіі. Разбіў арабскае войска. У 886 годзе арабскі халіф і візантыйскі імператар, якія супернічалі паміж сабой, паслалі Ашоту I па кароне, г.зн. прызналі незалежнасць Арменіі.