wd wp Пошук:

Ашмянская сінагога

Ашмянская сінагога — іўдзейскае сакральнае збудаванне ў горадзе Ашмяны.

Гісторыя

Дакладны час пабудовы сінагогі невядомы. У часе Другой сусветнай вайны ў будынку былой сінагогі было гета, у якім знаходзіліся больш за 4 тысячы вязняў. Пры БССР у будынку быў склад прадукцыі спажыўкааперацыі. У 2012 годзе будынак перайшоў на баланс краязнаўчага музея[1].

У 2018 годзе Беларускі камітэт Міжнароднай рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін (ІКАМОС) і Ашмянскі краязнаўчы музей сумесна рэалізавалі канцэпцыю «Распрацоўкі праекта аднаўлення былой Ашмянскай сінагогі», арыентаваную на патрэбы мясцовай супольнасці[2].

Архітэктура

Храм узведзены ў стылі класіцызму. Фасады аздоблены сціплымі лапаткамі і шматпрофільным цагляным гзымсам пад дахам пабудовы. Прамавугольны аб’ём цэнтральнага памяшкання (рытуальнай залы), перакрыты трохступенчатым дахам чатырохсхільнай формы. Як і ў іншых сінагогах Беларусі, адлюстравана ўвасабленне стылізаванага і пераасэнсаванага вобразу жылля, каўчэга. Праз значныя памеры і канструкцыйныя патрэбы дах мае ступенчатую будову (абумоўлена двух’яруснай будовай кроквеннай сістэмы). Такія дахі былі шырока вядомы ў замках, палацах, цэрквах і касцёлах.

Для сінагогі характэрны мінімум дэкаратыўнага і пластычнага аздаблення: пілястры, гарызантальныя паяскі і карнізы, арачныя і паўарачныя завяршэнні праёмаў.

Ашмянская сінагога добра захавала свой першапачатковы інтэр’ер[3].

Галерэя

Зноскі

  1. Будынак былой Ашмянскай сінагогі. Як зменіцца культурны аб’ект
  2. Будынак сінагогі ў Ашмянах збіраюцца ператварыць у мультыкультурны цэнтр Архівавана 30 студзеня 2020.
  3. Былая сінагога

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сінагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Ашмян