wd wp Пошук:

Ацячызненскі дуб-волат

Ацячызненскі дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на адкрытым месцы ў старадаўнім парку Ацячызна, размешчаным у паўночна-заходнім кірунку ад аграгарадка Ленінскі, за 300 метраў ад аўтамагістралі М1/E30 (Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі) і за 9 метраў ад бетоннага плота спіртзавода[1]. Узрост дрэва 400—410 гадоў, вышыня 33 м, дыяметр 2,64 м[2]. Ахоўны статус нададзены ў 1968 годзе[3].

Разламаны ствол дрэва

Найстарэйшы дуб у Беларусі[2]. Дрэва хварэе на рак і сасудзісты мікоз, мае ствалавую і каранёвую гнілату. У ліпені 2015 года пад націскам ветру большая частка дуба абрынулася[2].

Зноскі

  1. Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Архівавана 22 лістапада 2017.
  2. 1 2 3 В Жабинковском районе под напором ветра погиб 400-летний дуб-великан Архівавана 25 студзеня 2016.
  3. Сувораўскія дубы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Дрэвы-помнікі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Ленінскі (Жабінкаўскі раён)
Катэгорыя·Жабінкаўскі раён
Катэгорыя·Дубы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак