wd wp Пошук:

Ахіменес

Ахіме́нес (Achimenes) — род шматгадовых кветкавых травяністых раслін сямейства геснерыевых.

Апісанне

Расліны вышынёй 35—50 см з лускаватымі карэнішчамі. Лісце круглае або прадаўгавата-яйцападобнае, зубчастае. Сцяблы і лісце апушаныя. Сцяблы палягаюць. Кветкі трубчастыя з шырокім адгібам.

Пашырэнне

Радзіма — трапічная Амерыка. У культуры ў пакоях і аранжэрэях культывуюць прыгожа квітучыя віды.

Святлалюбныя, але не пераносяць яркіх сонечных прамянёў. Размнажаюцца насеннем, чаранкамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геснерыевыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання