wd wp Пошук:

Ахтопал

Ахтопал (балг.: Ахтопол) — горад у Балгарыі. Размешчаны на ўзбярэжжа Чорнага мора. Знаходзіцца ў Бургаскай вобласці, уваходзіць у абшчыну Царава. Насельніцтва складае 1425 чалавек. Ахтопал — самы паўднёвы Балгарскі горад на Чарнаморскім узбярэжжы.

Гісторыя

Заснаваны грэкамі з Апалоніі (цяпер горад Сазопал), якая знаходзілася ў 58 км на поўначы, пад імем Аўлеан Тыхас (грэч.: Αυλαιον Τειχος). У Візантыйскую эпоху называўся Агатупаліс (грэч.: Αγαθουπολις). Одзін з нешматлікіх гарадоў, якія заставаліся ў руках апошняга імператара Візантыі Канстанціна Палеалога. Перайшоў да туркаў перад аблогай і падзеннем Канстанцінопаля ў 1453 годзе. Сённяшняе яго імя ўзыходзіць да грэчаскага Актопалі — прыбярэжны горад.

Падчас руска-турэцкай вайны 24 ліпеня 1829 года Агатопаль быў узяты атрадам з 2 фрэгатаў, брыга, парахода і 8 вяслярных суднаў пад агульным камандаваннем капітан-лейтэнанта Баскакава.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Бургаскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96