.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Ахмет Давутаглу (турэцк.: Ahmet Davutoğlu; 26 лютага 1959, Конья, Турцыя) — турэцкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Міністр замежных спраў Турцыі з 1 мая 2009 па 22 мая 2016. Лідар правячай партыі справядлівасці і развіцця з 21 жніўня 20014 і прэм’ер-міністр Турцыі з 28 жніўня 2014.
Нарадзіўся 26 студзеня 1959 у горадзе Ташкент правінцыі Конья, Турцыя.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Стамбульскім мужчынскім ліцэі. У 1983—1984 навучальным годзе скончыў Басфорскі ўніверсітэт (Стамбул) па дзвюм галінам: «Эканоміка» і «Паліталогія і міжнародныя адносіны». Працягнуўшы навучэнне ў ВНУ, атрымаў ступень магістра ў галіне «Дзяржаўнае кіраванне» і доктарскую ступень у галіне «Паліталогія і міжнародныя адносіны».
У 1990 годзе пачаў выкладчыцкую дзейнасць на пасадзе асістэнта ў Міжнародным Ісламскім Універсітэце Малайзіі. Адкрыў кафедру паліталогіі, якой кіраваў да 1993.
У 1993 годзе атрымаў званне дацэнта. З 1995 па 1999 працаваў на кафедры міжнародных адносін ва Універсітэце Мармара.
У 1998—2002 гг. чытаў лекцыі ў якасці запрошанага выкладчыка ў Акадэміі ўзброеных сіл і ваенных акадэміях Турцыі.
У 1999—2004 гг. працаваў на пасадзе прафесара, быў у савеце кіравання, уваходзіў у навуковы савет, кіраваў кафедрай міжнародных адносін ва Універсітэце Бейкет, чытаў курс лекцый у якасці запрошанага выкладчыка на кафедры міжнародных адносін ва Універсітэце Мармара.
18 студзеня 2003 года ўказам прэзідэнта Турцыі Ахмета Недждэта Сезэра і Прэм’ер-міністр Турцыі Абдулы Гюля Ахмету Давутаглу быў нададзены ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла.
1 мая 2009 быў прызначаны на пасаду міністра замежных спраў Турэцкай Рэспублікі, якую займаў да 28 жніўня 2014.
21 жніўня 2014 быў абраны лідарам правячай Партыі Справядлівасці і Развіцця[6], а 28 жніўня 2014 года быў назначаны выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Турцыі[7]. На наступны дзень атрымаў вотум даверу ў парламенце Турцыі. 9 жніўня 2015 сышоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра[8]. 28 жніўня 2015 года сфарміраваў часовы ўрад з 13 міністраў ад Партыі Справядлівасці і Развіцця і 13 пазафракцыйных на час перадвыбарнага перыяда да канца 2015 года.