wd wp Пошук:

Афанасій Яфімавіч Кудравіцкі

Афанасій Яфімавіч Кудравіцкі (27 лютага 1906, г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва ў 1937 годзе. Член Саюза архітэктараў СССР з 1938 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Працаваў у Белдзяржпраекце, Упраўленні па справах архітэктуры і будаўніцтва Мінгарвыканкама, Белсельпраекце, архітэктарам Фрунзенскага раёна Мінска, з 1963 па 1974 гады — старшым навуковым супрацоўнікам у ІБіА Дзяржбуда БССР, БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Пражываў у Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: генпланы Мазыра, Калінкавічаў (1938—1939), Баранавічаў (1947), праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў па вул. Арлоўскай (1956, у аўтарскім калектыве), Харкаўскай (1958), Апанскага (1959) у Мінску, тыпавы праект будынка РК КПБ (1938—1956).

Мае публікацыі, у т.л. глава «Добраўпарадкаванне гарадскіх тэрыторый» у кнізе «Новыя гарады Беларусі» (Мінск, 1966), «Даведнік па добраўпарадкаванні і азеляненні населеных месцаў» (Мінск, 1967, у аўтарскім калектыве), «Горадабудаўнічая эфектыўнасць і бяспека руху» (Мінск, 1969, з Г. Н. Кудрашовым), «Даследаванне заканамернасцей інтэнсіўнасці руху на магістралях некаторых гарадоў Беларусі» (Мінск, 1968, у аўтарскім калектыве).

Узнагароды

Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1948).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб з вялікім бягучым узростам
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы