wd wp Пошук:

Афанасьеўская археалагічная культура

Афанасьеўская культураархеалагічная культура бронзавага веку ў Цэнтральнай Азіі і Сібіры. Існавала ў перыяд 3 тысячагоддзе да н.э.2 тысячагоддзе да н.э..

Этымалогія

Помнікі Афанасьеўскай культуры даследуюцца з 1865 г., аднак вылучана ў асобную культуру толькі ў 1922 г. С. А. Цеплаухавым на аснове раскопак каля Афанасьеўскай гары ў Хакасіі.

Паходжанне

Носьбіты Афанасьеўскай культуры антрапалагічна належылі да еўрапеоідаў. Большасць даследчыкаў атаесамляе іх з выхадцамі еўрапейскай ямнай культуры.

Асаблівасці

Носьбіты Афанасьеўскай культуры займаіся адгоннай жывёлагадоўляй і паляваннем. Рэшткі плавільні сведчаць пра вытворчасць медзі і бронзы. У Горным Алтаі знойдзена паселішча, якое складалася з паўзямлянкавых жытлаў прамавугольнай формы. Дно агменяў выкладвалі камянямі. Вядомы таксама горныя і пячорныя станы, што ўжываліся пастухамі. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што афанасьеўская тэхналогія выплаўкі металаў доўгі час заставалася ізаляванай ад іншых рэгіёнаў.

Лепей вывучаны магільні. Яны адрозніваюцца невялікімі памерамі, часцяком сустракаюцца курганы. Магільныя камеры ўяўляюць колы з каменю і каменных пліт, зверху перакрытыя драўляным бярвеннем ці каменнымі плітамі. Нябожчыкі ляжаць на спіне з сагнутымі ў каленах нагамі ці на боку ў скурчаным стане. У магільні клалаўся керамічны або драўляны посуд, каменныя сякеры, бронзавыя прылады, ювелірныя вырабы з камення, золата, медзі, срэбра.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Бронзавы век
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Кітая
Катэгорыя·Археалогія ў Манголіі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Расіі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Азіі
Катэгорыя·Археалогія ў Казахстане