wd wp Пошук:

Атон Краснапольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краснапольскі. Атон Краснапольскі (польск.: Otton Krasnopolski; 10 снежня 1877, Абідзіма, Тульскі павет — 1971, Гданьск) — архітэктар, які працаваў у Мінску, Вільні і Гданьску. Тэарэтык архітэктуры[3].

Біяграфія

Дом Кастравіцкай у 1910 годзе

Атон нарадзіўся ў Тульскім павеце, але яшчэ ў дзяцінстве пераехаў разам з бацькамі ў Мінск. Пасля заканчэння філалагічнай гімназіі ён спрабаваў атрымаць вышэйшую архітэктурную адукацыю ў Маскве, але з-за ўдзелу ў студэнцкіх хваляваннях яго двойчы адлічалі[3].

У 1903 годзе паступіў на архітэктурнае аддзяленне Львоўскага політэхнічнага інстытута, дзе вучыўся ў мастака Адольфа Шышка-Богуша(руск.) бел.. У 1905 годзе Атон здаў першы дзяржэкзамен, праз тры гады паступіў у Кракаўскую акадэмію прыгожых мастацтваў на скульптуру. А адтуль накіраваўся ў Парыж, у акадэмію Жуліяна[3].

Пасля года скульптурных даследаванняў Краснапольскі вярнуўся ў Мінск, дзе адкрыў архітэктурна-будаўнічы офіс са скульптурнай майстэрняй. У той жа час, у 1910 годзе, ён здаў экзамен на будаўніка ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у Санкт-Пецярбургу, што дало яму права на правядзенне будаўніча-мантажных работ[3].

У Мінску і ваколіцах яму заказвалі праекты розных па складанасці будынкаў: двухпавярховыя арэндныя дамы Яніцкага на цяперашняй Бабруйскай, гарадская школа, вілы для Лапіцкага на станцыі «Ратамка» і т. д[3]. Пазней Краснапольскі прыняў удзел у рэстаўрацыі дамініканскага касцёла[3]. У 1911 па яго праекце быў пабудаваны даходны дом для Ядвігі Кастравіцкай[3].

У тым жа годзе прыняў удзел у мастацкай выстаўцы «Wystawa sztuk pięknych w Mińsku» у Мінску, у доме Ляхоўскага на Саборнай плошчы, у памяшканні польскага клуба «Агніска»[4].

У 1917 апублікаваў кнігу «Абстрактивизм в искусстве новаторов (постимпрессионизм и неоромантизм)».

З 1919 года жыве ў Вільні, дзе атрымаў пасаду галоўнага архітэктара горада. Пасля пераходу горада пад польскую ўладу становіцца дэканам факультэта прыгожых мастацтваў. Пазней ён інспектаваў прафесійныя школы і актыўна займаўся архітэктурай і рэстаўрацыяй. Паралельна Краснапольскі актыўна друкаваўся і займаўся тэорыяй архітэктуры[3].

У 1934 годзе выйшла кніга «Системотология как новый метод научной, дидактической и организационной работы»[3].

Пасля вайны А. Краснапольскі разам з жонкай і сынам пераехалі ў Гданьск. Там ён займаўся аднаўленнем разбуранага вайной горада і працаваў над сваёй дысертацыяй «Ujednostajnienie nazw łączy drewnianych typu tradycyjnego jako wstęp do systematograficznej metody racjonalizatorstwa», якую абараніў ва ўзросце 83 гадоў[3].

Памёр у 1977 годзе ў Гданьску.

Зноскі

  1. http://rusavangard.ru/online/biographies/krasnopolskiy-otton/
  2. 1 2 3 4 http://www.inmemoriam.architektsarp.pl/pokaz/otton_krasnopolski,908582
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Новаторы. Этот архитектор построил одно из самых стильных зданий в Минске (посмотрите, как там атмосферно) (руск.)
  4. citydog.by «Мінск, 1911: рэпартаж са скандальнай выставы (фота)»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Архітэктары Гданьска
Катэгорыя·Памерлі ў Гданьску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Архітэктары Вільнюса
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Архітэктары Літвы
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гданьску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тульскай губерні
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Тэарэтыкі архітэктуры