Атланта (англ.: Atlanta) — горад у ЗША, сталіца і найбуйнейшы горад у штаце Джорджыя, адміністрацыйны цэнтр графства Фултан (хоць асобныя часткі горада размешчаны ў іншых графствах штата).
Насельніцтва (па стане на ліпень 2007) — у межах гарадской мяжы 519145 чалавек (34-ы ў ЗША), у межах агламерацыі Атланты, па ацэнцы на 1 ліпеня 2007 года, — 5.626.400 чалавек (9-ы ў ЗША).
У апошнія гады Атланта набыла статус аднаго з міжнародных дзелавых цэнтраў, што дало магутны штуршок эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю горада. З 2000 па 2006 рост агламерацыі Атланты (на 20,5 %) стаў самым буйным у ЗША.
Горад размешчаны на градзе ўзгоркаў на поўдзень ад ракі Чатахучы. Плошча горада складае 343 км ², плошча агламерацыі — 21694 км ².