wd wp Пошук:

Маргарэт Мітчэл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мітчэл.

Маргарэт Манэрлін Мітчэл (англ.: Margaret Munnerlyn Mitchell; 8 лістапада 1900, Атланта, штат Джорджыя, ЗША — 16 жніўня 1949) — амерыканская пісьменніца, аўтар рамана-бестсэлера «Знесеныя ветрам» (англ.: Gone with the Wind). Раман, які выйшаў у 1936  годзе атрымаў прэмію Пуліцэра, атрымаў больш 70 выданняў у ЗША, быў перакладзены на 37 моў свету, экранізаваны ў 1939 рэжысёрам Віктарам Флемінгам, «Знесеныя ветрам» атрымаў 10 прэмій «Оскар».

Біяграфічныя звесткі

Маргарэт Мітчэл нарадзілася ў сям’і адваката Юджына (Eugene) Мітчэла і Марыі Ізабелы. Брат Маргарэт, Стэфан, быў на чатыры гады старэйшы за яе. Дзяцінства Маргарэт прайшло літаральна на каленах у ветэранаў Грамадзянскай вайны і сваякоў па матчынай лініі, якія жылі падчас вайны. Уражлівае дзіця заўсёды захаплялася аповедамі пра Грамадзянскую вайну, якія чула ад бацькоў. Пачаўшы вучобу, яна спачатку наведвае Вашынгтонскую Семінарыю, затым у 1918 годзе паступае ў прэстыжны жаночы Сміцкі каледж (штат Масачусетс). Яна вяртаецца ў Атланту, каб узяць кіраванне над гаспадаркай на сябе, пасля смерці маці ад вялікай іспанскай пандэміі грыпу ў 1918 (Мітчэл пазней выкарыстоўвае гэту важную сцэну са свайго жыцця, каб інсцэнаваць трагедыю Скарлет, якая пазнала пра смерць маці ад тыфа, калі яна вярнулася на плантацыю Тары).

У 1922 пад імем Пегі (яе школьная мянушка) Мітчэл пачынае працу журналісткі, становячыся вядучым рэпарцёрам газеты Атланта Джорнал. У тым жа годзе яна выходзіць замуж за Бер’ена Кінарда Апшоу, аднак ужо праз некалькі месяцаў яны разводзяцца. У 1925 годзе яна выходзіць замуж за Джона Марша. Траўма лодыжкі, атрыманая ў 1926 годзе, робіць працу рэпарцёра немагчымай, і яна сыходзіць з рэдакцыі газеты.

Заахвочваная мужам, Маргарэт пачала працу над раманам, якая працягвалася дзесяць гадоў. Эпізоды пісаліся выпадкова, затым збіраліся разам. Рэдактар буйнага выдавецтва, які прыбыў у Атланту, пазнаў пра аб’ёмны манускрыпт (больш за тысячу друкаваных старонак). Мітчэл не адразу пагадзілася апублікаваць кнігу (ранейшая назва — «Заўтра — новы дзень»). На працягу наступнага года Мітчэл правяла карпатлівую працу над тэкстам, асаблівая ўвага звярталася на гістарычныя дэталі і даты. Назва змяняецца на «Знесеныя ветрам» (радок з верша Эрнеста Даусона). Выпуск кнігі адбыўся ў чэрвені 1936 года, суправаджаючыся велізарнай рэкламнай падтрымкай, у якой актыўную ролю адыгрывала сама Мітчэл. У 1937 годзе кніга атрымала Пулітцэраўскую прэмію. Аўтар сама сур’ёзна займалася справамі продажу рамана, рэгулюючы фінансавыя пытанні, кантралюючы выданні на іншых мовах.

Творчасць

Гістарычны раман «Знесеныя ветрам» (1936, экранізацыя 1939) пра жыццё амерыканскага Поўдня ў час грамадзянскай вайны 1861-65 і ў перыяд рэканструкцыі. У рамане крытычна асэнсоўваецца «паўднёвы міф» пра веліч плантатарскага Поўдня, пра высакароднасць і вытанчанасць паўднёвых джэнтльменаў, пра еднасць белых і чорных. Пасмяротна апублікавана кніга «Лісты Маргарэт Мітчэл пра „Знесеныя ветрам“, 1936—1949» (1976).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118734202 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. 1 2 3 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 873.
  4. 1 2 Митчелл Маргарет // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Митчелл Маргарет // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Шаблон:Панесеныя ветрам

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Атланце
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Джорджыі
Катэгорыя·Журналісты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Атланце
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Ахвяры аўтамабільнага наезду на пешаходаў
Катэгорыя·Пісьменніцы ЗША XX стагоддзя