wd wp Пошук:

Атаўскі ўніверсітэт

Атаўскі ўніверсітэт (англ.: University of Ottawa, фр.: Université d’Ottawa) — двухмоўны (англа-французскі) свецкі ўніверсітэт у г. Атава, Антарыа, адзін з найстарэйшых універсітэтаў у Канадзе. Заснаваны ў 1848 годзе пад назвай Байтаўнскі каледж (College of Bytown) манахамі з кангрэгацыі місіянераў-аблатаў Беззаганнай Дзевы Марыі, у 1861—1866 гг. насіў назву Каледж Атавы (англ.: College of Ottawa). Першапачаткова — каледж агульнагуманітарнай адукацыі. З XIX стагоддзя выкладанне вялося як на англійскай, так і на непрэстыжнай у той час, але значна больш шырока распаўсюджанай у тагачаснай Атаве французскай мове. Статус універсітэта прысвоены ў 1866 годзе. У 1889 годзе папа Леў XIII прысвоіў яму тытул пантыфікальнага ўніверсітэта. У 1965 годзе багаслоўскія дысцыпліны былі перанесены ў спецыяльна створаны Універсітэт Святога Паўла (Атава).

Атаўскі ўніверсітэт мае права прысвойваць ступень бакалаўра з 1872 года, магістра з 1875 года, доктара філасофіі з 1888 года. Уваходзіць у Групу трынаццаці (перадавых універсітэтаў Канады — Group of Thirteen).

Зноскі

  1. https://media.uottawa.ca/news/5006
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1848 годзе
Катэгорыя·Атава
Катэгорыя·Універсітэты Канады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта