У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кубін.
Атакар Кубін (чэш. Otakar Kubín, фр. Othon Coubine; 22 кастрычніка 1883, Басковіцы, Маравія — 17 кастрычніка 1969, Марсель) — чэшскі жывапісец, скульптар і графік.
Мастацкую адукацыю атрымаў у пражскай Акадэміі выяўленчага мастацтва (у 1900—1904 гадах, у прафесара Швайгера), дзе быў дружны з будучымі жывапісцамі Вацлавам Брожыкам, Войцехам Гінайсам. А. Кубін быў членам чэшскай групы мастакоў «Восем» (удзельнічаў у выставе групы ў 1907 годзе), а таксама таварыстваў Umelecká beseda і Саюза мастакоў Манеса, выконваў чарцёжныя працы для выбітнага чэшскага спелеолага і палеантолага Карла Абсалона, некаторы час выкладаў графіку.
У 1912 годзе Кубін з’ехаў у Францыю, дзе ўзяў сабе імя Coubine (каб яго не блыталі з іншым знакамітым чэшскім мастаком, Альфрэдам Кубіным). У 1913 годзе прадставіў дзве свае працы на выставах «Бубновага валета» ў Маскве і Санкт-Пецярбургу яшчэ пад старым імем «Otakar Kubín». У 1925 годзе мастак атрымаў французскае грамадзянства.
Палотны А. Кубіна выкананы пераважна ў імпрэсіянісцкім і кубісцкім стылях.