wd wp Пошук:

Атака

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Атака.

Атака прускіх грэнадзераў(руск.) бел. у бітве пры Гагенфрыдбергу(руск.) бел. 4 чэрвеня 1745 года.
Байцы Чырвонай Арміі ідуць у атаку, Вялікая Айчынная вайна, 1941 год.
«Ил-2 атакуе», савецкія лётчыкі на самалётах Ил-2 атакуюць калону праціўніка, Курская дуга, Варонежскі фронт, 1 ліпеня 1943 года.
Міхась Філіповіч. Кавалерыйская атака. Разгром немцаў пад Масквой. 1942

Ата́ка (фр.: attaque) — у тактыцы, імклівы і арганізаваны рух войскаў (сіл) супраць непрыяцеля з мэтай збліжэння на дыстанцыю, якая дазваляе яго знішчыць.

Атака — найбольш адказны перыяд наступальнага бою сухапутных войскаў, авіяцыі і ВМФ. Бывае пяхотная, конная, танкавая, паветраная, тарпедная (у марскім баі), ракетная і інш.; па часе правядзення — дзённая і начная, па напрамках — франтальная, флангавая, з тылу. Сухапутныя войскі звычайна атакуюць праціўніка пасля агнявых удараў усімі сродкамі зброі па яго пазіцыях і аб’ектах. Мотастралковыя падраздзяленні могуць атакаваць і на бронетранспарцёрах, не спешваючыся з машын. Паветраная атака — імклівы налёт самалётаў для абстрэлу і бамбардзіроўкі пазіцый і аб’ектаў праціўніка. У марскім баі атака ажыццяўляецца ўсімі родамі ВМФ, у т.л. авіяцыяй, падводнымі лодкамі і скораснымі надводнымі караблямі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ваеннае майстэрства
Катэгорыя·Артыкулы, запазычаныя з БелЭн