wd wp Пошук:

Асуніца

Асуніца (лат.: Asūnīca) — рака ў Латвіі і Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сар’янка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі — 47 км, з іх на тэрыторыі Беларусі — 11 км[1]. Выцякае з возера Дагдас, цячэ на паўднёвы ўсход і ўпадае ў раку Сар’янка за 3,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Ліпаўкі Верхнядзвінскага раёна. На беразе ракі размешчана латвійскае сяло Асуне. Асноўныя прытокі: Армянка, Акмінейца, Акціца, Дагдзіца, Пупальна, Барысаўская рака. Па рацэ Асуніца праходзіць участак латвійска-беларускай мяжы.

Зноскі

  1. Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Заходняй Дзвіны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Латвіі
Катэгорыя·Рэкі Верхнядзвінскага раёна