Астэрыкс (фр.: Astérix) — галоўны персанаж серыі французскіх коміксаў «Прыгоды Астэрыкса», напісаных Рэнэ Гасіні і намаляваных Альберта Удэрза, гальскі герой, што вядзе адважную барацьбу з рымскімі захопнікамі.
Серыя распачалася 29 кастрычніка 1959 года ў часопісе «Pilote». На 2019 год выйшлі 37 тамы коміксаў. У ёй распавядаецца пра супраціў гальскага пасёлка рымлянам. Каб процідзейнічаць захопнікам жыхары пасёлка выкарыстоўваюць магічны эліксір, выраблены іх друідам. Эліксір надае моц чалавеку, які выпіў яго. Астэрыкс — галоўны герой серыі. Разам з сваім сябрам Абеліксам ён перажывае шматлікія прыгоды, якія прымушаюць яго падарожнічаць у розныя куткі свету.
Серыя пра Астэрыкса — адна з самых папулярных сярод коміксаў не толькі ў Францыі, Бельгіі, але і ў інўых краінах. Яе тамы перакладзеныя больш, чым 100 моў.
Поспех серыі прывёў да экранізацыі некалькіх тамоў, знята 10 мультфільмаў і чатыры фільмы. На аснове коміксаў створаны шматлікія гульні. Паблізу Парыжа існуе таксама тэматычны «Парк Астэрыкса».