wd wp Пошук:

Астэалагічны парадокс

Астэалагічны парадокс (англ.: Osteological paradox) — навуковая канцэпцыя, якую высунуў вядомы антраполаг Джэймс Вуд з калегамі ў 1992 годзе[1]. Ён звязаны з неаднастайнасцю рызыкі захворвання, селектыўнай смяротнасцю і дэмаграфічнай нестацыянарнасцю[2]. Астэалагічны парадокс праяўляецца ў немагчымасці адназначна вызначыць стан здароўя чалавека па яго шкілетных рэштках, калі на іх няма слядоў сур’ёзных захворванняў, бо аднолькава магчымы і выпадак, калі чалавек быў адносна здаровым і не меў цяжкай хваробы, так і верагоднасць таго, што хвароба забіла яго настолькі хутка, што змены на касцях не паспелі з’явіцца[3].

Сутнасць

З-за таго, што вучоныя, якія займаюцца біяархеалогіяй(польск.) бел., палеапаталогіяй(польск.) бел. і іншымі смежнымі навуковымі галінамі, маюць справу толькі з людзьмі, якія памерлі ў пэўна вызначаным узросце, але не могуць вывучаць жывых людзей гэтага ж узросту, узнікаюць цяжкасці з інтэрпрэтацыяй астэалагічных прыкмет фізіялагічнага стрэсу арганізму (англ.: osteological stress markers), якія знаходзяцца на біялагічных парэштках. Сярод такіх прыкмет можна назваць, напрыклад, лініі Гарыса(англ.) бел., эмалевую гіпаплазію(руск.) бел. і іншыя[2].

Асноўная праблема астэалагічнага парадоксу заключаецца ў тым, што той чалавек, які нясе праявы паталагічных паразаў на шкілеце і зубах, з’яўляецца прадузятым узорам. Каб хвароба прагрэсавала да ступені прысутнасці на костках, чалавеку давялося б пражыць з гэтым захворваннем на працягу некаторага значнага прамежку часу, пры гэтым тыя людзі, якія па шкілетных парэштках выглядаюць здаровымі, на самай справе маглі памерці ад той самай хваробы ў пачатку «заражэння» або досыць рана, калі яна яшчэ не праявілася на костках[2]. Такім чынам узнікае парадокс, калі больш «здаровыя» косткі без слядоў хваробы на іх на самай справе могуць належаць людзям, якія мелі горшы імунітэт і слабейшае здароўе[4].

Значэнне

Паколькі фокус у палеанталагічных навуках ссоўваецца ад вывучэння асобных індывідумаў да папуляцый, павышаецца і значэнне астэалагічнага парадоксу, бо ўзнікае неабходнасць правільнага звядзення дыскрэтных апісанняў і даследаванняў асобных шкілетных парэшткаў у агульную сістэму з атрыманнем заканамернасцяў, якія можна будзе распаўсюджваць на шырокую папуляцыю[2].

Зноскі

  1. Woods, J. W., Milner, G. R.(англ.) бел., Harpending, H. C. & Weiss, K. M., Mark N. Cohen(англ.) бел., Leslie E. Eisenberg, Dale L. Hutchinson, Rimantas Jankauskas(літ.) бел., Gintautas Cesnys(літ.) бел., M. Anne Katzenberg, John R. Lukacs(англ.) бел., Janet W. McGrath, Eric Abella Roth, Douglas H. Ubelaker(англ.) бел., and Richard G. Wilkinson(англ.) бел., “The Osteological Paradox: Problems of Inferring Prehistoric Health from Skeletal Samples [and Comments and Reply], " Current Anthropology 33, no. 4 (Aug. — Oct., 1992): 343—370.
  2. 1 2 3 4 What is the osteological paradox and how does it influence the reputability of bioarchaeological studies? (англ.)
  3. Болезни как отражение культуры (руск.)
  4. The Osteological Paradox (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Астэалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Парадоксы
Катэгорыя·Палеанталогія