wd wp Пошук:

Астражанскі сельсавет

Астража́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Астражанка.

Гісторыя

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне.

12 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стадоліцкага сельсавета[1].

Склад

На момант скасавання сельсавет налічваў 6 населеных пунктаў:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 443 чалавекі[2], з іх 98,0 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 283 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лельчицкого района Гомельской области
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лельчыцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе