wd wp Пошук:

Астравічы

Астраві́чы[1] (трансліт.: Astravičy, руск.: Островичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавета.

Гісторыя

Даўняя ўласнасць князёў Жыжэмскіх, пазней — Радзівілаў і Друцкіх-Любецкіх. У 1559 годзе Астравічы згадваюцца ў судовай справе па парушэнні межаў зямельных уладанняў паміж шляхцічамі Гараглядамі з Вылаз і Філіпам Жыжэмскім, уладальнікам Парахонска і Астровіч.

У 1880-я гады фальваркам распараджаліся Асмалоўскія. У 1894 годзе на могілках пабудавана царква Арханёла Міхаіла (не захавалася).

У 1920—1930-я гадах маёнтак падвергся парцэляцыі; асноўным уладальнікам стала Марыя Валасевіч, эканомам быў Браніслаў Падгурскі.

Да 1985 года вёска знаходзілася ў складзе Гарадзішчанскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Славутасці

Страчаная спадчына

Царква ў 1938 годзе
Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў у Пясечне

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Астро́вічы
  2. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Парахонскі сельсавет
Населеныя пункты Пінскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты паводле алфавіта