wd wp Пошук:

Аста Нільсен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нільсен. Аста Нільсен (дацк.: Asta Nielsen, народжаная Аста Сафі Амалія Нільсен Asta Sofie Amalie Nielsen; 11 верасня 1881, Капенгаген — 25 мая 1972, Фрэдэрыксберг) — дацкая актрыса

нямога кіно, якая атрымала прызнанне ў Германіі. У Расіі была прызнана самай папулярнай актрысай да 1914 года.

Біяграфія

Аста Нільсэн вырасла ў Швецыі і Даніі. Яшчэ дзіцем яна пазнаёмілася са светам тэатра. З 1902 Аста Нільсэн пастаянна працавала ў Капенгагене. Першы ж фільм з яе ўдзелам «Бездань(дацк.) бел.» (Afgrunden, 1910) забяспечыў ёй і рэжысёру Урбану Гаду(дацк.) бел. кантракт на вытворчасць некалькіх фільмаў у Германіі, які пасля быў падоўжаны да 1915 года.

У пачатку Аста Нільсэн здымалася толькі ў фільмах свайго мужа рэжысёра Урбана Гада. Гэта былі пераважна ролі супярэчлівых жанчын, чыё паводзіны не адпавядала грамадскім нормам, як, напрыклад, у фільме «Чужая птушка(ням.) бел.» (Der fremde Vogel, 1911) ці «Бедная Джэні(ням.) бел.» (Die arme Jenny, 1912). Але Нільсэн дэманстравала таксама талент у камічных ролях: роля ў фільме «Анёлачак(ням.) бел.» (Engelein, 1914) вырабіла такі фурор, што быў зняты працяг фільма.

У 1916 году Аста Нільсэн з’ехала ў Данію і вярнулася ў Германію толькі пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Цяпер яна здымалася пераважна ў экранізацыях літаратурных і драматычных твораў. У 1920—1922 годзе яна выступіла прадзюсарам трох уласных фільмаў, згуляўшы загалоўную ролю ў адным з іх, у «Гамлеце(ням.) бел.» (Hamlet, 1921). Набылі прызнанне вобразы жанчын з ніжэйшых слаёў грамадства, згуляныя Астай Нільсэн у «Бязрадасным завулку(ням.) бел.» (Die freudlose Gasse, 1925) Георга Вільгельма Пабста(руск.) бел. і «Трагедыі аб служанках(руск.) бел.» (Dirnentragödie, 1927) Бруна Рана(руск.) бел..

У 1923—1930 гады была жонкай і партнёрам рускага акцёра Рыгора Хмары(руск.) бел..

Аста Нільсэн была прызнанай зоркай нямога кіно і лічылася адным з першых секс-сімвалаў. Яе кінакар’ера скончылася са з’яўленнем гукавога кіно, у якім яна знялася толькі адзін раз. Нільсэн звярнулася да тэатра, а ў 1946 годзе апублікавала аўтабіяграфію «Маўклівая муза» (Die schweigende Muse)[7].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118587854 // Asta Nielsen — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нильсен Аста // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  5. gravsted.dk
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. Asta Nielsen: Die schweigende Muse — Lebenserinnerungen. Carl Hanser, München 1977, ISBN 3-446-12420-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты «Нямецкай кінапрэміі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капенгагене
Катэгорыя·Актрысы Даніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Актрысы нямога кіно Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы нямога кіно
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Ховедстадэне
Катэгорыя·Актрысы нямога кіно Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта