У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вішня (значэнні). У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Губенка.
Астап Вішня (сапраўднае імя Павел Міхайлавіч Губенка; укр.: Остап Вишня, Губенко Павло Михайлович; 1 (13) лістапада 1889, с. Грунь, цяпер Сумская вобласць, Украіна — 28 верасня 1956, Кіеў) — украінскі пісьменнік.
Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Майстар кароткага памфлета, сатырычнага фельетона, гумарэскі. Аўтар кніг «Справы нябесныя» (1923), «Тварам да вёскі» (1926), «Усмешкі» (т. 1-4, 1930), «Зенітка» (1947), «Вішнёвыя ўсмешкі» (1950), «Мудрасць калгасная» (1952), «Нешчаслівае каханне» (1956) і інш. Сатыра Вішні — своеасаблівая мастацкая інтэрпрэтацыя сацыяльных, грамадска-палітычных з’яў і падзей, ёй уласцівы глыбіня адлюстравання і трактоўкі праблем, бачанне перспектыў.