wd wp Пошук:

Асовіна

Асовіна — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гулянка[1] (прыток Бярэзіны, басейн Дняпра).

Даўжыня каля 6 км. Пачынаецца за 0,6 км на паўночны захад, вусце за 4 км на ўсход ад вёскі Улессе. Ад вытоку на працягу 0,7 км каналізавана. Цячэ праз забалочаны лес на паўночна-заходняй ускраіне Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Витебская область. Докшицкий район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Басейн Бярэзіны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без ілюстрацый
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Докшыцкага раёна