У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якубаў. Асман Якубаў (нар. 8 (21) жніўня 1911, Узбекістан — 22 чэрвеня 1944, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Адукацыя пачатковая. З 1926 года жыў у сяле Тугуз-Булак, цяпер Кара-Суўйскага раёна Ашскай вобласці Рэспублікі Кыргызстан. Працаваў у калгасе, на будаўніцтве канала Атуз-Адыр.
У снежні 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Са студзеня 1942 года на фронце.
Вызначыўля 22 чэрвеня 1944 года ў баі ў раёне сяла Арэхі (Шумілінскі раён) гвардыі яфрэйтар Якубаў пры правядзенні разведкі боем першым уварваўся ў траншэю праціўніка, знішчыў агнявую кропку (дзот). У тым жа баі загінуў у рукапашнай сутычцы з ворагам.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].
Пахаваны на вайсковых могілках у Тропіне[2].