wd wp Пошук:

Асман Якубаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якубаў. Асман Якубаў (нар. 8 (21) жніўня 1911, Узбекістан — 22 чэрвеня 1944, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Адукацыя пачатковая. З 1926 года жыў у сяле Тугуз-Булак, цяпер Кара-Суўйскага раёна Ашскай вобласці Рэспублікі Кыргызстан. Працаваў у калгасе, на будаўніцтве канала Атуз-Адыр.

У снежні 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Са студзеня 1942 года на фронце.

Вызначыўля 22 чэрвеня 1944 года ў баі ў раёне сяла Арэхі (Шумілінскі раён) гвардыі яфрэйтар Якубаў пры правядзенні разведкі боем першым уварваўся ў траншэю праціўніка, знішчыў агнявую кропку (дзот). У тым жа баі загінуў у рукапашнай сутычцы з ворагам.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].

Пахаваны на вайсковых могілках у Тропіне[2].

Зноскі

  1. Якубов, Осман
  2. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Андыжанскім вілаеце
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі 22 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў