Асма́н-Каса́ева[1] (трансліт.: Asman-Kasajeva, руск.: Осман-Касаево) (да 30 ліпеня 1964 года Сярмя́жанка[2]) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Цяхцінскага сельсавета.
Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Запольскага сельсавета[3].
Вёска Сярмяжанка перайменавана на ўшанаванне памяці Героя Савецкага Саюза Асмана Мусаевіча Касаева ў Асман-Касаева[4].