wd wp Пошук:

Аскар дус Сантус

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аска́р дус Са́нтус Эмбуа́ба Жу́ніяр[2] або Оскар дос Сантас (парт.: Oscar dos Santos Emboaba Júnior, МФА: [osˈkaʁ duˈsɐ̃tus imboˈabɐ ˈʒũnioɾ]; нар. 9 верасня 1991, Амерыкана, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакавалы паўабаронца кітайскага клуба «Шанхай СІПГ» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Кар’ера

Клубная

Аскар пачаў сваю кар’еру ў моладзевым складзе клуба «Уніян Барбарэнсі». Затым у 2004 годзе перайшоў у «Сан-Паўлу». З 2008 года паўабаронца стаў выступаць за асноўны склад каманды і ў тым жа годзе выйграў з клубам чэмпіянат краіны.

17 чэрвеня 2010 года Аскар перайшоў у клуб «Інтэрнасьянал». З 2011 года Аскар стаў іграком стартавага складу клуба, склаўшы дуэт у цэнтры поля з Андрэсам Д’Алесандра. Разам яны дапамаглі сваёй камандзе атрымаць перамогу ў чэмпіянаце штата Рыу-Гранды-ду-Сул.

25 ліпеня 2012 года Аскар падпісаў пяцігадовы кантракт з «Чэлсі». Сума трансферу склала 25 млн фунтаў[3]. У сезоне 2016/17 страціў месца ў аснове «Чэлсі», і ў снежні 2016 года ўзгадніў кантракт з кітайскім клубам «Шанхай СІПГ»[4].

Міжнародная

14 верасня 2011 года Аскар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразіліі ў першай гульні за Суперкласіка Амерыкі 2011 года супраць зборнай Аргенціны. Матч скончыўся з лікам 0:0, а Аскар выйшаў на замену Рэнату Абрэу на 63 хвіліне матча.

Дасягненні

Клубныя

«Сан-Паўлу»:

«Інтэрнасьянал»:

«Чэлсі»:

«Шанхай СІПГ»:

Міжнародныя

Бразілія:

Зноскі

  1. Oscar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  3. Контракт Аскара с «Челси» рассчитан на пять лет. championat.com
  4. «Челси» подтвердил переход Оскара в «Шанхай Теллэйс». by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Сан-Паўлу
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Шанхай СІПГ
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Амерыкане
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнасьянал
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня