wd wp Пошук:

Асвальда Дарцікос Тарада

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дарцікос. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарада.

Асва́льда Дарціко́с Тара́да (ісп.: Osvaldo Dorticós Torrado, 17 красавіка 1919, Сьенфуэгас — 23 чэрвеня 1983, Гавана) — кубінскі палітычны дзеяч.

Біяграфія

Па адукацыі юрыст. Палітычную дзейнасць пачаў з 16 гадоў у левым студэнцкім руху, затым у шэрагах Народна-сацыялістычнай партыі. У перыяд барацьбы супраць тыраніі Р. Ф. Батысты ўступіў у Рэвалюцыйны рух. У канцы 1958 арыштаваны і высланы з краіны. Пасля перамогі Рэвалюцыі 1959 — міністр па справах рэвалюцыйнай законнасці. З ліпеня 1959 па снежань 1976 прэзідэнт Рэспублікі Куба. Са снежня 1976 член Дзяржаўнага савета. З сакавіка 1962 член Сакратарыята Нацыянальнага кіраўніцтва Адзінай партыі сацыялістычнай рэвалюцыі Кубы. Ганаровы доктар юрыдычных навук МДУ. Не здолеў перанесці смерць жонкі і скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

  1. Дортикос Торрадо Освальдо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Osvaldo Dorticós Torrado // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Дортикос Торрадо Освальдо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Osvaldo Dorticos Torrado // Proleksis enciklopedija — 2009.
  5. Osvaldo Dorticos Torrado // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Кубы
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Гаване
Катэгорыя·Юрысты Кубы
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Нацыянальнага сцяга КНДР
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся на Кубе
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты Кубы
Катэгорыя·Палітыкі-самазабойцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва
Катэгорыя·Камуністы Кубы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе