wd wp Пошук:

Асамінеў Цыге

Асамінеў Цыге (амх.: አሳምነው ጽጌ; 1958/195924 чэрвеня 2019) — брыгадны генерал Узброеных сіл Эфіопіі, член Дэмакратычнай партыі Амхара і Гінбот 7. Узначальваў бюро міру і бяспекі рэгіёну Амхара (упраўленне рэгіянальных сіл бяспекі).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сельскай абшчыне Бугна ў канцы 1950-х. Паходзіў з народа амхара. Стаў радыкальным амхарскім нацыяналістам, атрымаўшы асаблівую папулярнасць сярод часткі моладзі амхара[1]. У 2009-м за ўдзел у арганізацыі дзяржаўнага перавароту пад правадырствам руху «Гінбот 7» быў арыштаваны. Як сцвярджаецца, падчас зняволення яго катавалі, і Асамінеў страціў зрок на адно вока[2].

З турмы яго вызвалілі ў 2018 годзе, аднавіўшы на ваеннай службе[3]. Адначасна Асамінеў працягваў удзельнічаць у актывізме. Выступаў за большую аўтаномію Амхара і дайшоў да таго, што заклікаў сваіх прадстаўнікоў этнічных груп ўзброіцца і далучыцца да мясцовых апалчэння[4].

Увесну 2019 года ён быў прызначаны на пасаду кіраўніка рэгіянальных сіл бяспекі штата Амхара[5].

22 чэрвеня таго ж года разам з вернымі яму апалчэнцамі і сілавікамі паспрабаваў захапіць уладу ў штаце. Аднак путчысты былі разбітыя, а Асамінеў схаваўся[6]. 24 чэрвеня ён быў выяўлены паліцыяй і застрэлены[7].

Зноскі

  1. Ethiopia ‘coup ringleader killed’(нявызн.)  (25 чэрвеня 2019).
  2. Shay, Caitlin. Ethiopian Court Sentences 33 Opposition Members to Life Sentences and Five Leaders to Death(нявызн.), Human Rights Brief, American University, Washington College of Law (20 January 2010).
  3. Ethiopia: Army and Intelligence Chiefs Replaced(нявызн.), Tesfa News (8 June 2018).
  4. Solomon, Salem Analysts Unsure Why General Killed Amhara Region President(англ.) . Voice of America (25 чэрвеня 2019).
  5. Gedu Andargachew Resigns; Ambachew Mekonnen Elected Chief Administrator of Amhara Region(нявызн.), Ezega (8 March 2019). Праверана 23 June 2019.
  6. Ethiopia Amhara ‘coup ringleader on the run’(нявызн.), BBC News Online, BBC Online (24 June 2019).
  7. Alleged Ethiopian coup mastermind shot dead after 36-hour manhunt(нявызн.). i24 News.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Генералы Эфіопіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950-я гады
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі Амхара
Катэгорыя·Асобы