Дэмакратычная партыя Амхара (амх.: አማራ ዴሞክራሲያዊ ፓርቲ), першапачаткова вядомая як Нацыянальна-дэмакратычны рух Амхара — палітычная партыя ў Эфіопіі, якая дзейнічала ў 1982—2019 гадах. Была адным з чатырох членаў кіруючага Рэвалюцыйна-дэмакратычнага фронту эфіопскіх народаў. Апошнім старшынёй партыі быў Дэмека Меканен, які змяніў Адысу Легеса ў 2010 годзе[1].
У лістападзе 2019 года прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі ператварыў РДФЭН у новую Партыю росквіту[2].