wd wp Пошук:

Асака прысадзістая

Асака прысадзістая (Carex supina) — травяністая расліна сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Апісанне

Шматгадовая расліна з тонкім кароткім карэнішчам, укрытым бурымі похвамі, і прамастойнымі сцёбламі вышынёй 7—25 см (каля асновы з чырвона-бурымі сеткаватымі похвамі). Ліставыя пласцінкі вузкія, па краі шурпатыя. Суквецце з 2—3 каласкоў, з якіх верхні — мужчынскі лінейна-прадаўгаваты, ніжні — жаночы, амаль шарападобны. Мяшочкі адваротна-яйкападобныя або акруглыя, лімонна-жоўтыя, пазней бурэюць, з кароткім няясназубчастым носікам. Мае 3 рыльцы.

Пашырэнне

Еўрасібірскі стэпавы рэліктавы від, у Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночнай мяжой арэала. Расце на сухіх астэпаваных схілах узгоркаў і яроў. Трапляюцца невялікія групы.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў канцы красавіка — пачатку траўня, пладаносіць у канцы чэрвеня. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае, але магчыма і насеннае.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі