Арчэр Джон Портэр Марцін (англ.: Archer John Porter Martin; 1 сакавіка 1910, Лондан — 28 ліпеня 2002) — англійскі біяхімік і фізіка-хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950).
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1932). Там жа з 1934 года распрацоўваў метады вылучэння вітаміну Е і нікацінавай кіслаты, для чаго стварыў эфектыўны супрацьточны апарат. Сумесна з Р. Л. М. Сінгам сканструяваў амінакіслотны аналізатар. Далейшыя даследаванні прывялі іх да стварэння ў 1944 годзе метаду храматаграфіі на паперы. У 1946—1948 гадах Марцін займаўся вылучэннем і ачысткай пеніцыліну. Затым у Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане працаваў над вылучэннем біялагічна важных рэчываў і развіццём метаду газа-вадкаснай храматаграфіі. З 1965 года экстраардынарны прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў горадзе Эйндхавен (Нідэрланды).
Нобелеўская прэмія па хіміі (1952, сумесна з Р. Л. М. Сінгам) за распрацоўку метадаў храматаграфіі.
Тэмы гэтай старонкі (16):