wd wp Пошук:

Арцём Аляксандравіч Канцавы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канцавы. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Канцавы (нар. 26 жніўня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3]. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 года ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Сезон 2018 пачынаў у дублі, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. У кастрычніку ў трох матчах забіў 4 галы — усе галы сваёй каманды.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[4].

У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў венгерскі клуб «Мезёкёвешд»[5]. У складзе каманды толькі зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных і ў чэмпіянаце не дэбютаваў, аднак згуляў у трох матчах Кубка Венгрыі.

У студзені 2020 года, пакінуўшы «Мезёкёвешд» па заканчэнні арэнды[6], падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2021 з 7 галамі стаў другім бамбардзірам «Руха» пасля Дзяніса Лапцева.

У снежні 2021 года перайшоў у остраўскі «Банік»[8]. Пакінуў клуб у маі 2022 года[9]. У ліпені 2022 года трэніраваўся з падмаскоўнымі «Хімкамі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і хутка футбаліст падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца сезона 2022[10].

Міжнародная кар’ера

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).

2 верасня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017Д1ДняпроБеларусь20
2018Д1ДняпроБеларусь194
2019 (1)Д1ДняпроБеларусь50
2019/20 (1)Д1МезёкёвешдВенгрыя00
2020Д1РухБеларусь255
2021Д1РухБеларусь297
2021/22 (2)Д1БанікЧэхія70

Зноскі

  1. Artem Kontsevoj // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 https://dinamo-minsk.by/osnovnoj-sostav/2022/artem-koncevoj
  3. Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром»
  4. Четыре игрока “Днепра” будут выступать в объединенной команде
  5. Артем Концевой стал одноклубником Александра Карницкого в венгерском “Мезёкёвешде”
  6. Аренда Артема Концевого в венгерский “Мезекевешд” закончилась
  7. Артем Концевой подписал трехлетний контракт с “Рухом”
  8. Артем Концевой продолжит карьеру в чешском “Банике”
  9. Концевому не продлили рабочую визу, форвард покинул “Баник”
  10. Артем Концевой стал игроком минского “Динамо”
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Мезёкёвешд
Катэгорыя·Ігракі ФК Банік Острава
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта