wd wp Пошук:

Арцём Аляксандравіч Галяк

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Галяк (нар. 29 жніўня 1995, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, нападнік і галоўны трэнер калінкавіцкай «Вертыкалі».

Клубная кар’ера

Выхаванец калінкавіцкага футбола, у 2011—2012 гадах навучаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2012 года пачаў выступаць за дубль мазырскай «Славіі». Пасля вылету «Славіі» ў Першую лігу ў сезоне 2014 трэніраваўся з асноўнай камандзе, 26 ліпеня 2014 года дэбютаваў у яе складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтранса» (1:2). Другую палову сезона 2014 правёў у арэндзе ў Другой лізе ў калінкавіцкай «Вертыкалі».

У першай палове 2015 года зноў выступаў за дубль мазыран, а ў жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Першай лігі «Гомельчыгунтранс»[2]. У сезоне 2016 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля «Славіі». У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з мазыранамі[3] і стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе і ў ліпені таго ж года пакінуў Мазыр. У верасні 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога 17 верасня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Нёманам» (3:2).

Па выніках сезона 2017 «Нафтан» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў пачатку 2018 года Галяк праходзіў прагляд у «Славіі», аднак не падышоў і пачаў сезон у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[4].

У студзені 2019 года быў на праглядзе ў гомельскім «Лакаматыве», аднак сезон пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка». Гуляў за гэты клуб да лета 2020 года.

У пачатку 2021 года далучыўся да калінкавіцкай «Вертыкалі» ў Другой лізе, дзе стаў галоўным трэнерам.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльСлавія100
2013дубльСлавія261
2014 (1)Д2Славія00
2014 (2)Д3Вертыкаль30
2015 (1)дубльСлавія143
2015 (2)Д2Гомельчыгунтранс00
2016дубльСлавія139
2017 (1)дубльСлавія92
2017 (2)Д1Нафтан60
2018Д2Граніт284
2019Д2Хімік241
2020 (1)Д2Хімік100
2021Д3Вертыкаль10

Зноскі

  1. Artem Galyak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Гомельжелдортранс» арендовал у «Славии» Галяка (руск.)
  3. Сенегальский защитник Ндой перешел в «Славию», Шут, Галяк и Шевченко продлили контракты с клубом (руск.)
  4. 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры ФК Вертыкаль Калінкавічы
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня