wd wp Пошук:

Арцём Алегавіч Валовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валовіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Валовіч (нар. 15 сакавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у структуры мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у барысаўскі БАТЭ, дзе гуляў за юнацкія каманды, правёў адзін матч за дубль. У 2017 годзе перайшоў у «Гарадзею», дзе замацаваўся ў дублі, быў капітанам рэзервовага складу.

У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскі НФК[2], дзе з часам стаў іграком стартавага складу. У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з асноўнай камандай «Гарадзеі»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 сакавіка 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым гуляў за дубль, рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды.

У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у «Крумкачах», але беспаспяхова. У красавіку 2021 года стаў іграком «Асіповічаў», дзе гуляў да канца сезона 2021.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016дубльБАТЭ10
2017дубльГарадзея302
2018дубльГарадзея266
2019Д2НФК234
2020Д1Гарадзея70
2021Д3Асіповічы203

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[4].

Зноскі

  1. https://www.pressball.by/footballstat/artem_volovich/
  2. «Городея» отдала Воловича в аренду в «НФК»
  3. В первой тренировке “Городеи” принял участие 21 игрок. На просмотре - Денис Яскович
  4. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Асіповічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск