Арцёмаўскае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 30 км на ўсход ад горада Паставы, за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Малькавічы, у басейне ракі Галбіца.
Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,085 км, найбольшая шырыня 0,085 км. Даўжыня берагавой лініі 0,25 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам.