wd wp Пошук:

Архіў рускай рэвалюцыі

Тытульны аркуш першага тома, 1921

«Архіў рускай рэвалюцыі» (руск.: Архив русской революции) — зборнік дакументаў па гісторыі рэвалюцыйных падзей 1917 года і грамадзянскай вайны 1918—1922 гадоў у Расіі.

Выдадзены ў 19221937 гадах у Берліне ў 22 тамах адным з былых кіраўнікоў расійскай Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі І. У. Гесенам. У зборніку надрукаваны ўспаміны, дзённікі (у тым ліку старшыні Дзяржаўнай думы(руск.) бел. М. У. Радзянкі(руск.) бел., кіраўніка справамі Часовага ўрада У. Д. Набокава(руск.) бел., данскога атамана генерала П. М. Краснова, вайсковага атамана Кубанскага казацкага войска генерала-лейтэнанта А. П. Філімонава(руск.) бел.), якія асвятлялі галоўным чынам «парадкі і падзеі ўнутры савецкай Расіі; арганізацыю, прасоўванне і паражэнне добраахвотніцкіх армій, адносіны да замежных атрадаў і місій, парадкі ў часова аднятых у бальшавікоў абласцях; ролю і побыт рускай эміграцыі ў Еўропе і іншых частках свету; замежнае ўмяшанне, адносіны прадстаўнікоў грамадскай думкі Еўропы і іншых частак свету, адносіны дзяржаўных дзеячаў».

У пачатку 1990-х гадоў «Архіў…» перавыдадзены ў Расіі ў 22 тамах (11 кнігах).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Немастацкія кнігі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Шматтомныя выданні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай