wd wp Пошук:

Архітэктурны абмер

Архітэктурны абмер — дакладнае вымярэнне збудавання або комплексу збудаванняў з наступнай фіксацыяй іх памераў на чарцяжы. Выконваецца пры распрацоўцы праектнай дакументацыі на рэканструкцыю і перапланіроўку будынкаў, на рэстаўрацыйныя работы на помніках гісторыі і культуры, а таксама пры даследванні архітэктурных аб’ектаў, якія маюць гістарычную і мастацкую значнасць.

Архітэктурны абмер аб’екта ўключаюць: план тэрыторыі (у маштабе 1:500, 1:1000), чарцяжы ўсіх фасадаў, планаў усіх паверхаў, разрэзаў (1:50, 1:100) і дэталей (1:10, 1:20, у асобных выпадках 1:1).

Архітэктурны абмер з’яўляецца найбольш складаным відам абмераў, чым абмеры інвентарызацыйныя. Археалагічны абмер уключае ўсе пазіцыі архітэктурнага абмеру, але ўлічвае дэфармацыі, адхіленні ад вертыкальных і гарызантальных напрамкаў, прамых вуглоў, няроўнасці муроўкі і атынкоўкі і інш.

Выкананне архітэктурных абмераў — важны метад вывучэння помнікаў архітэктуры.

Беларусь

У Беларусі першыя архітэктурныя абмеры былі звязаны з даследаваннямі ў 19 ст. помнікаў абарончай архітэктуры, у т.л. Крэўскага замка, Лідскага замка, Мураванкаўскай царквы Раства Багародзіцы, Сынкавіцкай царквы-крэпасці, а таксама культавай архітэктуры, напрыклад, цэркваў у Віцебску.

У 1950-1980-я гады ў працэсе выяўлення, фіксацыі і даследвання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі былі праведзены і іх абмеры, выкананыя кафедрай архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута, сектарам Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.

У сучаснай практыцы архітэктурны абмер выконваеццаз выкарыстаннем як традыцыйных, так і найноўшых метадаў (фотаграметрыя), што дазваляе паскорыць працэсы вымярэнняў і камеральнай апрацоўкі, атрымаць больш дакладныя дадзеныя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Архітэктура
Катэгорыя·Абмеры