Архітэктура Албаніі
Найбольш старажытныя помнікі мастацтва на тэрыторыі Албаніі адносяцца да 1-га тысячагоддзя да н.э. Ад антычнай эпохі (з 7 ст. да н.э.) захаваліся рэшткі абарончых збудаванняў, грамадскіх і жылых дамоў, мазаік і керамікі на месцах грэчаскіх калоній — Апалоніі Ілірыйскай, Бутрынта, Дурэса і інш., рымскіх умацаваных гарадоў — Эльбасана і інш[1].
Развіццё познеантычнага і раннехрысціянскага мастацтва на тэрыторыі Ілірыі ішло пад уплывам галоўных гарадоў правінцыі, перш за ўсё Дырахія, ад якога пачыналася Эгнатыева дарога[ru] - шлях, які з 148 г. да н.э. непасрэдны злучаў Адрыятыку з Візантыяй. Археалагічныя раскопкі адкрылі шэраг базілікальных цэркваў V-VI стст. і нават больш ранніх, напрыклад, базіліку ў Тэпэ[en], пад Эльбасанам, якая датуецца IV ст. Сярод іх ёсць аднанефныя (у Антыгоніі[uk], Апалоніі, Дурэсе і інш.), але галоўным чынам гэта трохнефныя пабудовы з 3 (Лін[en], Балш[en]) ці адной апсідай, падзеленыя радамі калон (Арапай Дурэскі(англ.) бел., Буліс, Амантыя) ці пілонаў (Эльбасан, Бутрынці), часам якія чаргуюцца. Вывучаны і шэраг раннехрысціянскіх круглых, квадратных і актаганальных баптыстэрыяў (Фінікі(англ.) бел., Лін, Бутрынці[en]). Вядомыя выпадкі выкарыстання хрысціянамі язычніцкіх збудаванняў, напрыклад амфітэатр у Дурэсе (I ст.), скляпеністыя камеры якога былі пераўтвораны ў хрысціянскія могілкі.
Архітэктурныя помнікі захавалі шэраг выдатных мазаік падлогі (Тырана, Арапай(англ.) бел., Буліс, Саранда, Антыгонія), сюжэты якіх традыцыйныя для антычнага мастацтва - меандравыя і раслінныя арнаменты, птушкі і жывёльныя, пастухоўскія сцэны. Сярод іх вылучаецца мазаіка з базілікі ў Месапліку(алб.) [[|бел.]] (Нацыянальны музей археалогіі, Тырана) з пагрудным мужчынскім партрэтам і надпісам «ΑΠΑΡΚΕΑΣ» і мазаіка круглага баптыстэрыя[en] ў Бутрынці. мазаічнае мастацтва на тэрыторыі Албаніі, якое бярэ пачатак у I ст., існавала да X ст., адзіная захаваная насценная мазаіка ў невялікай капліцы, убудаванай у амфітэатр Дурэса, не мае дакладнай даты (VI ст. - X ст.). На ёй намаляваны Св. Стэфан, арханёлы, кцітары, Багародзіца ў імператарскім аблачэнні.
У царкоўнай архітэктуры сярэднявечча ў цэнтры і на поўдні пераважалі збудаванні візантыйскага тыпу, характэрынмі прыкладамі якіх з’яўляюцца цэрквы ў вёсках Ляўдары і Мбор’я (13—14 стст.), цэрквы ў горадзе Васкапоя[ru] (XVII—XVIII стст.). На поўначы, дзе быў пашыраны каталіцызм, — раманскага тыпу — сабор у в. Шасі (13 ст.), цэрквы ў вёсках Вау-і-Дэес і Аботы (13 ст.). З пашырэннем у 17 ст. ісламу ў гарадах з’яўляюцца палацы знаці — сараі, крэпасці, мячэці і медрэсэ, масты, фантаны, публічныя лазні, крытыя рынкі — безыстэні і інш[1][2].
Да сярэдзіны 20 ст. ў большасці гарадоў Албаніі пераважалі 2-павярховыя, мураваныя або з мураваным ніжнім і дашчаным верхнім паверхамі жылыя дамы, крытыя чарапіцай[1]. У прыбярэжных абласцях дамінавала глінабітнае, саманнае ці трысняговае жыллё з глінянай абмазкай[2]. У горных раёнах да пачатку 20 ст. узводзіліся «кулы» — вежападобныя збудаванні з шэрага і белага каменя з навяснымі байніцамі[2][1].
У сучасных гарадах пераважае масавая тыпавая забудова шматпавярховымі дамамі, у сельскіх раёнах – цаглянымі двухпавярховымі хатамі; традыцыйная архітэктура захавалася ў шэрагу гістарычных цэнтраў гарадоў, а таксама ў некаторых сельскіх і горных раёнах[2].