Аруцю́н Тырату́равич Гале́нц (арм.: Հարություն Կալենց) (Каленц, 1910, Кюрун, Асманская Імперыя — 1967, Ерэван, Армянская ССР) — армянскі мастак і графік.
Аруцюн Хармандаян (Галенц) нарадзіўся ў горадзе Кюркун Асманскай імперыі ў дваранскай сям’і, што паходзіла з горада Ані. У час генацыда армян 1915 года Аруцюн Галенц асірацеў, дайшоў да Алепа, дзе ў прытулку і захапіўся маляваннем. Мастацкую адукацыю атрымліваў у прыватных майстэрнях, у прыватнасці, у французскага мастака Клода Мішэлье. У 1930—1946 гг. жыў у Бейруце, стварыў там мастацкую студыю, стаў адным са стваральнікаў Саюза мастакоў Лівана. У чэрвені 1946 года Аруцюн Галенц з сям’ёй, жонкай Армінэ і старэйшым сынам рэпатрыяваўся ў Савецкую Арменію. У 1949 годзе па абвінавачанні ў фармалізме і касмапалітызме ён на тры гады быў выключаны з саюза мастакоў. Меў персанальныя выстаўкі ў Маскве і ў Ерэване.
У ліпені 1962 года ў часопісе «Савецкае мастацтва» быў апублікаваны артыкул Ільі Эрэнбурга пра Галенца. Галенц — адзін з герояў кнігі Андраніка Царукяна «Людзі без дзяцінства…»[1].