wd wp Пошук:

Артур Пік

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Артур Пік (эст.: Artur Pikk, нар. 5 сакавіка 1993, Тарту, Эстонія) — эстонскі футбаліст, абаронца талінскай «Левадыі» і нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Клубная кар’ера

Артур з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Меркуур-Юніёр» з роднага горада Тарту, але пазней трапіў у сістэму талінскай «Левадыі». У Мэйстрыліізе дэбютаваў у 2011 годзе ў складзе клуба «Тамека», дзе гуляў на правах арэнды. Улетку 2012 года вярнуўся з арэнды ў «Левадыю», дзе хутка замацаваўся ў аснове і двойчы выйграў чэмпіянат Эстоніі.

У лютым 2016 года стала вядома, што Пік запрошаны на прагляд у беларускі клуб БАТЭ[2]. Абаронца адпрацаваў разам з барысаўчанамі на зборы ў Турцыі, пасля чаго быў падпісаны кантракт[3]. Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага левага абаронцы барысаўчан, але пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2017 згуляў за асноўную каманду толькі ў трох матчах чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У верасні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з БАТЭ[4].

У кастрычніку 2017 года стала вядома аб пераходзе Піка ў славацкі клуб «Ружамберак»[5]. У ліпені 2018 года перабраўся ў склад дэбютанта польскай Экстраклясы — лягніцкай «Медзі», пасля вылету клуба з элітнага дывізіёна гуляў за «Медзь» у сезоне 2019/2020 у Першай лізе.

Другую палову 2020 года правёў у фінскім КуПС, у студзені 2021 года перайшоў у венгерскі «Дыёшдзьёр», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У ліпені 2021 года далучыўся да рыжскага РФШ, разам з якім стаў чэмпіёнам Латвіі.

У студзені 2022 года вярнуўся ў талінскую «Левадыю».

Міжнародная кар’ера

Пік прайшоў праз усе юнацкія зборныя сваёй краіны, у 2012 годзе прымаў удзел у хатнім юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (да 19 гадоў).

7 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Эстоніі ў таварыскім матчы супраць Таджыкістана. 12 кастрычніка 2014 года ўдзельнічаў у хатнім адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Англіі (0:1), дзе ўвесь матч паспяхова стрымліваў нападніка англічан Уэйна Руні, але адразу пасля заканчэння матча аправіўся ў стан эстонскіх Узброеных Сіл, дзе праходзіў службу[6].

Дасягненні

Зноскі

  1. Artur Pikk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Защитник эстонской «Левадии» Пикк пройдет просмотр в БАТЭ
  3. Артур Пикк подписал контракт с БАТЭ
  4. БАТЭ расторг контракт с Артуром Пикком
  5. Артур Пикк продолжил карьеру в Словакии
  6. Эстонский призывник. Всё, что нужно знать об Артуре Пикке

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Ружамберак
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дыёшдзьёр
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарту СК 10
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Левадыя Талін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тамека Тарту
Катэгорыя·Ігракі зборнай Эстоніі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Эстоніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Медзь Лягніца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Левадыя II Талін
Катэгорыя·Ігракі ФК КуПС
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыжская футбольная школа
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тарту