Артур Юліус Георг Фрыдрых фон Аўверс (ням.: Arthur Julius Georg Friedrich von Auwers; 12 верасня 1838, Гётынген — 24 студзеня 1915, Берлін) — нямецкі астраном.
Адукацыю атрымаў у Гётынгенскім і Кёнігсбергскім універсітэтах, з 1866года працаваў у Гоцкай абсерваторыі. Навуковыя працы прысвечаны астраметрыі. У 1888 годзе выдаў новую апрацоўку 3000 брадлееўскіх зорак. На працягу многіх гадоў каталог Аўверса-Брадлея заставаўся асновай ўсіх даследаванняў аб руху зорак (да з’яўлення «Папярэдняга генеральнага каталога» Л.Боса, які ўтрымоўвалаў 6188 зорак). Вывучаў уплыў спадарожнікаў Сірыуса і Працыёна на рух галоўных зорак. Вызначыў паралакс Сонца па назіраннях малых планет і мінанняў Венеры па дыску Сонца ў 1874, 1882 гадах.
Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства (1888), Медаль Джэймса Крэйга Уотсана (1891), Медаль Кэтрын Брус (1899). Кратар Аўверс на Месяцы названы ў яго гонар.